Мы маем прастору. Вы ствараеце атмасферу.
ЦЭХ — крэатыўная прастора, дзе можна ставіць свае планы і самыя шалёныя ідэі на паток!
Вы бізнес-школа і маеце патрэбу зладзіць новы нефарматны семінар ці проста трэнінг? Арганізоўваеце культурныя імпрэзы, выставы, фестывалі? Хочацца, каб гэта было ў цэнтры, побач з метро? Каб не балела галава аб праектарах, паперах, кейтэрынгу і безлічы іншых дробязяў? Каб проста пазваніць, дамовіцца, прыйсці?
Гэта да нас — менавіта так мы і працуем. Два адмысловых памяшканні зробленыя прафесіяналамі для прафесіяналаў.
Мы ведаем, што вы шукаеце, бо і самі шукалі. І нарэшце зрабілі ўласнаруч.
Мы маем прастору. Вы ствараеце атмасферу.