Як Google змяняе свет

04.12.2015 19:00
Бесплатно

Запрашаем на лекцыю менеджара па  прадуктоваму маркетынгу карпарацыі Google ў краінах СНД Паўла Бандуры.

content_idea_google

Напрыканцы мінулага года Google абвесціў пра выхад на рынак digital-сервісаў у Беларусі, а гэтай восенню YouTube атрымаў беларускую лакалізацыю і адчыніў для беларусаў свой рынак відэа-рэкламы. 

Павел Бандура кіруе супрацай з беларускімі кампаніямі ў межах праекта Google Partners і мае вялікі досвед у тэлекамунікацыях і стратэгічным кансалтынгу.

«Ідэя» запрасіла Паўла паразмаўляць пра тыя магчымасці, якія Google дае бізнесу сёння і пра тое, чаго чакаць заўтра. Як самакіраваныя машыны заваююць свет і наколькі гэта паўплывае на нашае паўсядзённае жыццё і рынак працы? Чаму мы яшчэ не носім акуляраў дапоўненай рэальнасці Google — і ці варта пачынаць? Што такое Nest і калі нашыя кватэры стануць такія ж разумныя, як і нашыя тэлефоны? І наагул, якую будучыню спрабуе пабудаваць для нас Google (ды і навошта)? Пра гэта мы і пагутарым з нашым спікерам.

Часопіс «Ідэя» запрашае ўсіх прыняць удзел у сустрэчы з Паўлам, які з’яўляецца нячастым госцем у Беларусі. Калі ласка, рыхтуйце свае цікавыя пытанні і прыходзьце!

Уваход вольны, патрэбная рэгістрацыя.

Група ў «Фэйсбуку» і група ва «УКантакце»

Развернуть полное описание
Подписывайтесь и читайте
все обновления нашего сайта в удобном для вас месте!
Этот пушистик уже подписался! ;)